viasna on patreon

Пікеты ў Берасці забаронены

2009 2009-01-12T12:17:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заяўнікі пікетаў у Берасці грамадскія актывісты Раман Кісляк, Ірына Лаўроўская і Дзяніс Турчыняк атрымалі з гарвыканкама адмову на пікеты за подпісам нам. старшыні Хафізава.

Пікеты планаваліся на 15, 16 і 17 студзеня на пешаходнай частцы вуліцы Гогаля ў цэнтры горада. Тэма пікетаў – прыцягненне ўвагі грамадзян да выгляду помніка 1000-годдзя Берасця і спыненню прынуджальных грашовых пабораў з гараджан на помнік.

Прычынай адмовы, па-першае, стала тое, што рашэннем гарвыканкама вызначана для гэтай мэты толькі адно месца: стадыён “Лакаматыў”. Дзе мала хто зможа ўбачыць пікетуючых. Стадыён размешчаны на ўскрайку горада, за высокім бетонным плотам. І ніхто не пачуе – побач паравознае дэпо. Па-другое, улады лічаць немэтазгодным больш абмяркоўваць помнік 1000-годдзя Берасця. Пра тое, што выгляд помніка канчаткова адобраны сведчаць дабравольныя ахвяраванні гараджан.

Праваабаронца Раман Кісляк ведае са скаргаў многіх грамадзян, што ахвяраванні носяць дабравольна-прынуджальны характар, і актывісты маюць намер з гэтым змагацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства