Іван Шыла ідзе служыць
https://spring96.org./be/news/26672
2009
2009-01-12T14:43:55+0200
2009-01-12T14:43:55+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/shyla.jpg
Медычная камісія 12 студзеня прыняла рашэнне, што моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла прыдатны для праходжання вайсковай службы.
«Я да апошняга не хацеў афішаваць справу з маім прызывам, бо сумняваўся ці ёсць тут палітычны чыннік. Цяпер збольшага сумневы развеяліся. У панядзелак, калі выходзіў з пад’езду, каб пайсці ў ваенкамат, мяне адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі, і самі адвезлі туды. Доўгі час канчатковае рашэнне аб тым, ці пайду я ў войска, тармазілася рашэннем псіхолага. Разумееце, там у ваенкамаце сядзіць маладзенькая дзяўчына, якая глянула на маю біяграфію, дзе ёсць крымінальная судзімасць, звыш васьмідзесяці затрыманняў і некалькі мільёнаў штрафу, шчыра запыталася: а такіх бяруць у войска?» — кажа Іван Шыла. Адразу па прывозе Шылы ў ваенкамаце прайшла камісія, дзе прысутнічалі галоўны доктар салігорскай раённай бальніцы, лекар з Мінску, а таксама два прадстаўнікі мясцовага ваенкамату. Паводле Івана, на пасяджэнні прысутнічаў супрацоўнік КДБ, які курыруе салігорскую апазіцыю. Менавіта ён даваў нейкія парады ваенкому. Таксама прысутнічала здымачная група БТ.У выніку камісія прыняла рашэнне, што Шыла можа праходзіць тэрміновую службу ў войску. Ніякіх перашкод па здароўю ў яго няма. Цяпер 15 студзеня хлопец мусіць з’явіцца на прызыўную камісію, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі вайсковых часцей. Найхутчэй, што тады і стане вядома, дзе будзе служыць адзін з лідэраў «Маладога фронту». Іван прагназуе, што яго павінны забраць у боты да 18 студзеня.
«Закон ёсць закон я не хачу яго парушаць і аспрэчваць, але б я хацеў, каб ён быў роўны для ўсіх. Калі спачатку ў лістападзе камісія прымае рашэнне аб маёй непрыдатнасці, а потым мяняе вердыкт, то гэта прымушае задумацца. Забіраючы у войска мяне пазбаўляюць магчымасць атрымаць дыплом аб сярэдняй адукацыі не на паўтара году, а на два з паловай. А для мяне зараз галоўнае акурат атрыманне адукацыі», — гаворыць І.Шыла.Нагадаем, што ў чэрвені 2008 году Іван Шыла быў адлічаны з сярэдняй школы напярэдадні апошняга экзамену. Праз неатрыманне дыплому хлопец не змог паступіць на вучобу ў ВНУ.