У Салігорску затрыманы прафсаюзны актывіст
https://spring96.org./be/news/26674
2009
2009-01-12T16:01:04+0200
2009-01-12T16:01:04+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня міліцыянты Салігорскага РАУС затрымалі актывіста незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Мікалая Пахабава.
Пра гэта “Свабодзе” паведаміла каардынатарка РЭП у рэгіёне Ларыса Насановіч.
“Мікалай накіроўваўся ў Салігорск зь Менску. Міліцыянты спынілі яго аўтамабіль і ў багажніку знайшлі надрукаваны зварот прыхільнікаў РЭП да кіраўніцтва гораду пра неабходнасьць будаўніцтва новай паліклінікі. Таксама ў яго былі кампакт-дыскі і інфармацыйны бюлетэнь “За Волю”.
Са словаў Ларысы Насановіч, а 15 гадзіне прафсаюзнага актывіста ўсё яшчэ трымалі ў будынку Салігорскага РАУС. Паводле дзяжурнага, зь Мікалаем Пахабавым гутарыць сьледчы.