viasna on patreon

Гомель: педагогі становяцца надзіральнікамі

2009 2009-01-13T11:08:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Днямі актывіста Гомельскай філіі Маладога Фронту Андруся Кузьміна выклікалі на размову да дырэктаркі школы з нагоды затрыманьня маладафронтаўца падчас сьвяткаваньня Новага Году.

Нагадаем, 31 сьнежня Андрусь Кузьмін узьняў на адной з плошчаў гораду, дзе праходзілі сьвяточныя мерапрымствы бел-чырвона-белы сьцяг, за што і быў затрыманы міліцыяй. У РАЎСе на непаўнагадовага юнака склалі адміністрацыйны пратакол “за парушэньне грамадзкага парадку”.

Дырэктарка школы №38, дзе навучаецца Андрусь Кузьмін, Елісеева А.Б. падчас размовы груба абражала маладафронтаўца і прыгразіла магчымым выключэньнем са школы. Таксама спадарыня Елісеева паабяцала прыкласьці ўсе намаганьні для таго, каб Андруся, калі ён ня выйдзе з Маладога Фронту, як мага хутчэй пасадзілі ў турму.

З-за абразьлівага стаўленьня адміністрацыі школы да навучэнцаў Андрусь Кузьмін быў вымушаны забраць дакумэнты і будзе паступаць у іншую навучальную ўстанову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства