viasna on patreon

Смаргонскі райвыканкам спрабуе зачыніць незалежнае выданьне "Новую газету Сморгони". На 29 студзеня 2003 года перанесенае судовае паседжаньне ў Гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласьці па іску Смаргонскага райвыканкама да заснавальніка "Новой газеты Сморгони" Рамуальда Улана аб спыненьні яго дзейнасьці як прыватнага прадпрымальніка.

2003 2003-01-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“На мой погляд улады могуць стварыць прэцэдэнт, ліквідуючы няўгоднае прадпрыемства за некалькі неістотных (на наш погляд) парушэньняў заканадаўства”, -- паведамляе выдавец газеты Улан Рамуальд

У якасьці абгрунтаваньня іску называюцца парушэньні падаткавага заканадаўства ў 2000 і 2002 г., два папярэджаньні пракуратуры ў 2000 г., парушэньні заканадаўства аб ахове працы і норм пажарнай бясьпекі ў 2002 годзе. Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, іск райвыканкама стаў адказам на спробы Рамуальда Улана пашырыць уласны бізнес і зарэгістраваць два новыя выданьні -- "Новую газету Островца" і "Новую газету Ошмян". Смаргонскі райвыканкам двойчы адмовіўся ўзгадніць размяшчэньне рэдакцый згаданых газет, што зрабіла немагчымай рэгістрацыю выданьняў. Двойчы - у снежні 2001 году і траўні 2002 - Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці прызнаваў гэтыя адмовы няпраўнымі.
Калі Улан, кіруючыся рашэньнем суда, трэці раз падаў у выканкам дакументы, улады адмовіліся ўзгадняць разьмяшчэньне рэдакцый, спасылаючыся на вынікі свежаправедзенай праверкі норм пажарнай бясьпекі, ды распачалі захады з мэтай спыніць дзейнасьць прадпрымальніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства