Улады паабяцалі ў 2010 годзе ўнесці змены ў закон «Аб мовах»
https://spring96.org./be/news/26706
2009
2009-01-13T16:31:00+0200
2009-01-13T16:31:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыня ТБМ Алег Трусаў атрымаў ад Адміністрацыі прэзідэнта, Савета міністраў і Палаты прадстаўнікоў адказ на запыт аб унясенні зменаў у закон «Аб мовах». Новы закон павінен уступіць у сілу ў 2010 годзе.
- Я маю дакумент, -- кажа Алег Трусаў, -- у якім улады абяцаюць у 2010 годзе памяняць закон «Аб мовах», унесці праўкі ў тыя артыкулы, якія пашыраць сферу ўжытку беларускай мовы.
У гэтым годзе змены не могуць быць унесеныя, бо позна паступіла просьба аб зменах, калі планы на гэты год былі прынятыя і цяпер нязменныя. «Фармальна яны маюць рацыю», кажа спадар Трусаў і спадзяецца, што да наступнага года рашэнне ўладаў застанецца таксама нязменным.