viasna on patreon

Дэмакратычныя актывісты дабіліся, каб суд над былым гомельскім псіхіятрам быў адкрытым

2009 2009-01-14T09:48:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 13 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне па справе былога ўрача абласной псіхіятрычнай бальніцы, які абвінавачваецца ў наўмысным падпале будынкаў.

Як паведаміў былы калега абвінавачанага, дэмакратычны актывіст Сяргей Трыфанаў, суддзя нечакана аб'явіў працэс закрытым — з-за ўдзелу ў ім непаўналетніх сведак.

"Матэрыялы справы не ўтрымліваюць дзяржаўнай тайны, не разглядаюцца таксама і якія-небудзь адносіны інтымнага характару, таму суд не можа быць закрытым", — лічыць С.Трыфанаў.

"Нават на пачатак пасяджэння, калі яно яшчэ было адкрытым, дзяжурны міліцыянер не пусціў у будынак некаторых людзей, а калі я дастаў камеру і пачаў здымаць тое, што адбываецца, мяне сталі выганяць з суда. Усё гэта — парушэнне канстытуцыйных правоў, — заявіў дэмакратычны актывіст Канстанцін Жукоўскі. — Таму я выклікаў міліцыю і зрабіў запіс у кнізе скаргаў. Праваахоўныя органы маё паведамленне праігнаравалі, і нарад не прыехаў, затое старшыні раённага суда пазванілі з абласнога суда, і праз 15 хвілін працэс зноў быў аб'яўлены адкрытым".

Наступнае пасяджэнне па справе былога псіхіятра, якую дэмакратычныя актывісты лічаць сфабрыкаванай, прызначана на 20 студзеня, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства