Алесь Зарэмбюк патрабуе вярнуць падпіску на “Газету Слонімскую” і “Новы час”
https://spring96.org./be/news/26718
2009
2009-01-14T11:16:56+0200
2009-01-14T11:16:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябра Рады Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк накіраваў заяву генеральнаму дырэктару РУП “Белпошта” з прапановай уключыць у падпісныя каталогі “Газету Слонімскую” і “Новы Час”. "Газета Слонімская" - адзінае на Гродзенскую вобласць незалежнае сацыяльна-палітычнае выданне", - падкрэслівае ў заяве Зарэмбюк. Ён заклікае не ствараць штучных перашкодаў на шляху выданняў да чытача.