Сяргея Скрабца перавезьлі зь Берасьця ў Менск
https://spring96.org./be/news/2673
2005
2005-08-02T10:00:00+0300
2005-08-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аб гэтым радыё Свабода паведаміла жонка былога дэпутата Аляксандра Скрабец. Паводле яе словаў, спецыяльны вагон, у якім перавозіліся арыштанты, быў у дарозе амаль пяць сутак.
Затрымка зьвязаная з тым, што вагон часта адчаплялі на розных чыгуначных станцыях. Прыкладам, у Баранавічах ён прастаяў тры дні. Жонка экс-парлямэнтара вельмі занепакоеная тым, як яе муж перанес сьпякоту.
Сяргей Скрабец быў затрыманы яшчэ 15 траўня ў Менску, у той жа дзень яго перавезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён.