viasna on patreon

Непаўнагадовы Максім Андрэеў будзе абараняць свае правы

2009 2009-01-15T10:53:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 студзеня праваабаронца з Беларускага Хельсінскага камітэту Павел Левинов наведаў у Ветрынскай школе-інтэрнаце 15-гадовага Максіма Андрэева, якога ў парушэньне Канвенцыі аб правах дзіцяці і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Віцебску без судовага рашэння пазбавіла права пражываць з бацькамі, а абласныя медыкі ўтрымлівалі ў псіхіятрычнай клініцы.

Праваабаронца прывёз дзіцяці салодкія падарункі да Старога Новага года. Максім таксама падрыхтаваў свой  падарунак адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебску і Упраўленьню аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Падлетак падаў заяву ў Віцебскі абласны суд аб абароне сваіх правоў  і законных інтарэсаў. У заяве дзіця просіць суд прызнаць  парушальнікамі яго правоў і законных інтарэсаў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна г.Віцебску і Упраўленьне аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама аднавіць яго права на пражываньне з маці і абараніць ад гвалтоўнага аказаньня псіхіятрычнай дапамогі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства