Амерыканскiя адвакаты лiчаць, што ў беларускай турме катуюць грамадзянiна ЗША
Адвакацкая фiрма Patton Boggs звярнулася да спецдакладчыка ААН па катаваннях з просьбай аб расследаваннi прымянення катаванняў да Эмануiла Зельцэра.
Як паведамляе прэс-служба фiрмы, у суправаджальных дакументах указваецца, што, затрымаўшы Э.Зельцэра 12 сакавiка 2008 года, Беларусь парушыла Мiжнародную канвенцыю аб грамадзянскiх i палiтычных правах. Беларускiя ўлады "здзекавалiся над Э.Зельцэрам, змясцiўшы яго ў неналежныя ўмовы ў турме, збiваючы яго, прымусiўшы прайсцi псiхiятрычнае абследаванне, паставiўшы яго здароўе пад пагрозу, пазбавiўшы яго жыццёва неабходных лекаў, прапiсаных лечачым урачом, не забяспечыўшы крытычна неабходнае лячэнне".
Patton Boggs зазначае, што, згодна з урачэбнымi данымi, Э.Зельцэр можа памерцi, калi "неадкладна не будуць прыняты неабходныя медыцынскiя меры". Незалежны амерыканскi ўрач Альберт Бенчабат, якi атрымаў дазвол агледзець Э.Зельцэра ў калонii № 15 у Магiлёве 6 студзеня, лiчыць, што той "наўрад цi перажыве зняволенне без жыццёва неабходных медыкаментаў". Урач патрабуе вызвалiць яго для правядзення аперацыi.
Адвакаты заклiкалi спецдакладчыка ААН "даць зразумець беларускаму кiраўнiцтву, што такiя дзеяннi недапушчальныя i павiнны быць забаронены".
11 жнiўня 2008 года Э.Зельцэр быў прыгавораны Мiнскiм гарадскiм судом да трох гадоў пазбаўлення волi за выкарыстанне заведама падманных дакументаў i замах на камерцыйны шпiянаж. Яго сакратар Уладлена Функ, арыштаваная разам з iм, была асуджана на год пазбаўлення волi. 31 кастрычнiка Вярхоўны суд пакiнуў прыгаворы ў сiле. Усе судовыя працэсы праходзiлi ў закрытым рэжыме.
Абарона не плануе звяртацца да прэзiдэнта з просьбай аб памiлаваннi, паколькi асуджаныя не прызнаюць вiну. Э.Зельцэр адбывае пакаранне ў папраўчай калонii №15 Магiлёва, Функ — у жаночай калонii №4 Гомеля.
ЗША працягваюць настойваць на вызваленнi Э.Зельцэра ў сувязi з цяжкiм станам здароўя асуджанага.