viasna on patreon

Мінскім алкаголікам раздалі кефір і з аркестрам адправілі іх у ЛТП

2009 2009-01-15T14:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Мінску ў рамках антыалкагольнай акцыі сталічнай міліцыі "Калі піць — у сям'і не жыць" адбылася адпраўка ў наваградскі ЛТП 35 хранічных алкаголікаў, жыхароў сталіцы.

Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле міліцэйскага аркестра на тэрыторыі цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Алкаголікам раздалі кефір.

Пагрузка ў аўтобус праходзіла пад кампазіцыю з эпізоду "Напарнік" камедыі Леаніда Гайдая "Аперацыя "Ы" і іншыя прыгоды Шурыка" і марш "Развітанне славянкі".

У Беларусі працуе тры мужчынскіх і адзін жаночы ЛТП, "якія выконваюць функцыі ізаляцыі антысацыяльных элементаў ад грамадства" і ажыццяўляюць іх лячэнне. Летась у ЛТП было накіраванае 850 чалавек, у тым ліку 135 жанчын.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства