За пікет – развітаньне з вучобай?
https://spring96.org./be/news/26778
2009
2009-01-19T19:50:00+0200
2009-01-19T19:50:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Студэнт Салігорскага эканамічнага тэхнікуму Ільля Кавалей падаў у выканкам заяўку на правядзеньне 26 студзеня пікету супраць неабароненасьці грамадзян РБ ад эканамічнай палітыкі уладаў.
Праз два дні кіраўніцтвам тэхнікума з маладзёнам была праведзена "прафіляктычная" размова, пад час якой яму прыгразілі адназначным выключэньне з навучальнай установы ў лепшым выпадку.
Калі ж ён не адмовіцца ад сваёй заявы на правядзеньне пікету, тады ў яго могуць "выпадкова" знайсьці наркотыкі ў кішэні, ці ўвогуле зь ім можа здарыцца што заўгодна., паведамляе “saligorsk.org” .