viasna on patreon

Актывіста Руху палічылі вінаватым у акцыі, якой не было

2009 2009-01-21T11:00:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінскі абласны суд пакіну без зменаў рашэнне Клецкага суда пра пакаранне Сяргея Панамарова буйным штрафам. Па словах актывіста Руху "За Свабоду", супрацоўнікі Клецкай пракуратуры ў гутарцы з ім выказалі шчырае здзіўленне рашэннем абласнога суда і параілі звяртацца ў Вярхоўны суд. Юрысты лічаць, што праўда на баку Сяргея Панамарова.


Актывіст збіраецца арганізаваць акцыю па збору сродкаў для клецкай суддзі Алены Гасцеевай, якой на яго думку, мабыць, не хапае грошай. Менавіта яна пакарала актывіста штрафам у 1 мільён 50 тысяч рублёў за нібыта арганінізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Сяргей Панамароў таксама намераны дабівацца праўды ў Вярхоўным судзе.


Як вядома, актывістам рыхтавалася сустрэча жыхароў Клецку са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам, якую, да таго ж, не дазволілі правесці міліцыянты Клецкага РАУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства