ЗША заклікае Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць Саюзу палякаў
https://spring96.org./be/news/2683
2005
2005-08-04T10:00:00+0300
2005-08-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заяваю наконт сітуацыі вакол Саюзу палякаў Беларусі, паведаміла радыё Свабода.
“Злучаныя Штаты асуджаюць акцыі ўраду Беларусі супраць Саюзу палякаў Беларусі. Арышты сяброў Саюзу, выкарыстаньне АМОНу для захопу памяшканьня арганізацыі – гэтыя акцыі ёсьць часткаю няспыннай сыстэмы цкаваньня тых, хто намагаецца мірна выказваць свае погляды.
На працягу апошніх двух месяцаў беларускія ўлады зачынілі 80 адсоткаў мясцовых аддзяленьняў трох найбуйнейшых партыяў, увязьнілі партыйных актывістаў і накінулі непамерныя штрафы на нешматлікія незалежныя газэты. Злучаныя Штаты заклікаюць кіраўніцтва Беларусі пакласьці канец гэтым злоўжываньням уладаю і пачаць паважаць правы грамадзянаў Беларусі”.