viasna on patreon

Беларускія хрысціяне патрабуюць паважаць правы вернікаў

2009 2009-01-23T10:35:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вынікам круглага стала "У абарону свабоды сумлення" стала прыняццё рэзалюцыі з заклікам зрабіць Закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" больш дэмакратычным.

Вынікам круглага стала "У абарону свабоды сумлення", арганізаванага 21 студзеня аргкамітэтам па стварэнні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі", стала прыняццё рэзалюцыі.

Асноўныя тэзы рэзалюцыі заключаюцца ў канстатаванні фактаў сістэмнага парушэння правоў на свабоду сумлення ўсіх хрысціянскіх канфесій у Беларусі.

Удзельнікі круглага патрабуюць спыніць практыку парушэння правоў грамадзян Беларусі на свабоду сумлення і прывесці Закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" у адпаведнасць з міжнароднымі нормамі. Рэзалюцыя ўтрымлівае патрабаванне адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама па справе царквы "Новае жыццё", а таксама накіраваны беларускаму грамадству і міжнароднай супольнасці заклік да салідарнасці з царквой "Новае жыццё" і тымі, хо церпіць пераслед ад парушэння правоў на свабоду сумлення ў Беларусі.

У межах рэзалюцыі таксама плануецца звярнуцца да еўрапейскіх структураў, у прыватнасці да прадстаўніцтва  Еўракамісіі ў Беларусі, з прапановай арганізаваць круглы стол па пытаннях свабоды сумлення  з удзелам прадстаўнікоў канфесій, грамадства і дзяржавы.

Рэзалюцыю  падпісалі Павал Севярынец, Віталь Рымашэўкі, Аляксей Шэін (сустаршыні аргкамітэту па стварэнні БХД), Зміцер Дашкевіч (Малады Фронт), Мікола Статкевіч (БСДП), Аляксей Янукевіч (БНФ), Сяргей Луканін (юрыст царквы "Новае жыццё"), Дзіна Шэўцова (юрыст), Эніра Браніцкая (камітэт падтрымкі рэпрэсаваных "Салідарнасць"), Віктар Адзіночанка (БХК).

Рэзалюцыя накіроўваецца ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, камітэт па справах рэлігій, Адміністрацыю прэзідэнта, прадстаўніцтва Еўракамісіі у Беларусі, ў СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства