viasna on patreon

Міліцыя называе дату суду над Франакам Вячоркам, а ў судзе пра гэта ня ведаюць

2009 2009-01-23T17:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У другой палове дня 23 студзеня на кватэру да Вячоркаў патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся маёрам Ачапоўскім з Савецкага РУУСа і паведаміў, што Франаку Вячорку належыць з’явіцца ў суд у панядзелак, у 16 гадзін, маўляў, тут будзе разглядацца скарга на парушэньні пад час ягонага прызыву ў войска.

Паколькі пра пачатак судовага паседжаньня бакам павінны паведамляць работнікі суда, гэты тэлефонны званок насцярожыў Вячорку. І ён вырашыў праверыць інфармацыю непасрэдна ў судзе Савецкага раёну. Аднак у судзе паведаміць дату судовага паседжаньня не змаглі па простай прычыне: дата яшчэ не прызначалася.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, каментуючы дадзены факт, зазначыў, што, “гэтая сітуацыя выглядае вельмі дзіўна, і можна зрабіць наступную выснову: альбо суду “яшчэ не паведамілі”, калі павінен адбыцца судовы працэс па скарзе Франака Фячоркі, альбо функцыі суда ў Беларусі сталі выконваць супрацоўнікі міліцыі".

Праваабаронцы нагадваюць, што паводле грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства суд паведамляе удзельнікам працэсу пра час і месца яго паседжаньня. Таму гэты факт можна расцэньваць як непасрэдную зацікаўленасць сілавых структураў у хутчэйшай адпраўцы моладзевага актывіста Франака Вячоркі на вайсковую службу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства