Журналістам “Рацыі” адмоўлена ў акрэдытацыі
https://spring96.org./be/news/26870
2009
2009-01-26T09:12:25+0200
2009-01-26T09:12:25+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праз месяц пасля падачы дакументаў у МЗС журналістаў выклікалі у міністэрства і паведамілі, што акрэдытацыя не можа быць выдадзена. Падставай для такога рашэння стала тое, што журналісты і раней працавалі без акрэдытацыі.
Нагадаем, што дакладна такую ж адмову, з такой жа фармулёўкай, яшчэ напачатку году атрымаў журналіст "Рацыі". На думку некаторых журналістаў, рашэнне аб адмове прымалася ў снежні мінулага году.