КДБ перашкаджае БХД у рэгістрацыі
Заснавальнікамі партыі “Беларускя Хрысьціянскя Дэмакратыя” у Віцебску, Полацку, Чашніках і Гарадку ўжо выступіла больш за 100 чалавек. Аргкамітэт па стварэньні БХД пачаў сходы дзеля рэгістрацыі партыі. БХД неабходна сабраць сьпіс больш як з 1000 чалавек. У той жа час КДБ спрабуе запалохваць патэнцыйных заснавальнікаў партыі.
“Людзі адчуваюць, што наспела патрэба ў стварэньні новай палітычнай сілы на хрысьціянскіх прынцыпах і беларускім патрыятызме”, - заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец.
Аднак зафіксаваны факты перашкоды з боку дзяржаўных ворганаў у справе рэгістрацыі партыі. Па нашых зьвестках, супрацоўнікі КДБ абтэлефаноўваюць патэнцыйных заснавальнікаў БХД і пагражаюць ім праблемамі, калі яны будуць прымаць удзел у рэгістрацыі партыі.