Студэнт тэхнікума скардзіцца ў пракуратуру на дырэктара
Студэнт Салігорскага Эканамічнага Тэхнікума напісаў скаргу ў пракуратуру па факту супрацьпраўных дзеянняў дырэктара тэхнікума.
12 студзеня Кавалей Ілля падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікету з мэтай выказаць незадаволенасць правядзеннем эканамічнай палітыкі дзяржавай.
15 студзеня дырэктар тэхнікума Трухановіча Л. М. патэлефанаваў бацькам маладзёна і ў тэлефоннай размове пачаў цікавіцца палітычнымі поглядамі хлопца, а таксама пачаў пагражаць выключэннем з тэхнікума.
У гэты ж дзень Ілля быў выкліканы на размову да дырэктара, дзе той прапанаваў яму напісаць заяву аб зыходзе з тэхнікума па ўласным жаданні, інакш ён будзе выключаны.
У скарзе ў пракуратуру студэнт адзначае, што такія паводзіны дырэктара тэхнікума Трухановіча Л. М. з'яўляюцца грубым парушэннем правоў, а пагрозы з'яўляюцца рэальнымі і з'яўляюцца незаконным пераследам за грамадзянскую пазіцыю і выказванне свайго меркавання.