viasna on patreon

На Анжэліку Борыс беларускія улады таксама не забываюцца

2005 2005-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Саюза палякаў Анжэліка Борыс атрымала афіцыйнае папярэджаньне ад пракурора Ленінскага раёна Горадні, паведамила радыё Свабода.

Ёй інкрымінуецца тое, што яна неаднаразова ў пэрыяд з 27 ліпеня па 3 жніўня распаўсюджвала непраўдзівыя зьвесткі аб парушэньні правоў грамадзянаў польскай нацыянальнасьці ў РБ, выступала з заклікамі аб невыкананьні загадаў супрацоўнікаў міліцыі, заклікала грамадзянаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Як гаворыцца ў пракурорскай пастанове, падобныя дзеяньні могуць прывесьці да ўзьнікненьня канфліктаў на нацыянальнай глебе.

Афіцыйна яна папярэджана, што такія дзеяньні недапушчальныя. Анжэліка Борыс адмовілася даваць камэнтар пракурору. Яна заявіла, што папярэджаньне абскардзіць у вышэйстаячай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства