viasna on patreon

У Гародні не дазволілі пікеты ў абарону дрэваў

2009 2009-01-28T10:38:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гарадзенскія ўлады адмовіліся даваць дазвол на правядзенне пікетаў у абарону дрэваў і архітэктурна - гістарычнай спадчыны кіраўніку гарадской суполкі партыі Беларускі народны фронт Вадзіму Саранчукову.

 

Заяву на правядзенне пікетаў гарадзенскія ўлады не задаволілі, абгрунтаваўшы сваё рашэнне тым, што вызначаныя Вадзімам Саранчуковым мейсцы не ўваходзяць у пералік дазволеных для правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

На думку кіраўніка гарадзенскай суполкі партыі Беларускі народны фронт такі адказ здзіўляе перш за ўсё непаслядоўнасьцю саміх уладаў:

 

- Падчас выбарчай кампаніі ў парламент я неаднойчы праводзіў на азначаных мейсцах агітацыйныя пікеты з дазволу ўладаў, а цяпер яны тлумачаць,што на гэтых мейсцах забаронена правядзенне масавых мерапрыемстваў.Складаецца ўражанне,што пытанне абароны дрэваў і архітэктурнай спадчыны пужае  гарадзенскія ўлады больш, чым выбарчая кампанія.

 

 Супрацоўнікі міліцыі запрасілі Вадзіма Саранчукова паводле позвы на сустрэчу з намеснікам старшыні Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў, дзе традыцыйна пад роспіс збіраюцца папярэдзіць  аб недапушчальнасьці правядзення несанкцыянаваных пікетаў і аб адказнасьці, якая чакае актывіста ў выпадку непадпарадкавання.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства