viasna on patreon

Актывіст з Клецка дайшоў да Вярхоўнага Cуда

2009 2009-01-28T11:42:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў перадаў скаргу на пастанову Клецкага суда аб пакаранні яго буйным штрафам у Вярхоўны Cуд.

 

 

Сяргей Панамароў катэгарычна не згодны з рашэннем суда Клецкага раёна, які прызнаў яго вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых акцыяў (арт. 23.34 КоАП) і пакараў актывіста штрафам у 30 базавых велічыняў. Як вядома, Мінскі абласны суд, куды скардзіўся Сяргей Панамароў, пакінуў рашэнне Клецкага суда без зменаў.

 

 

Нагадаем, Сяргей Панамароў разам са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам і сябрам таварыства Ігарам Ляльковым рыхтавалі ў чытальнай залі бібліятэкі Клецкага дома культуры культурніцкую тэматычную сустрэчу, на якую дазволу не патрабуецца. Нягледзячы на ўзгадненне з работнікамі РДК і мясцовай уладай, сустрэчу не дазволілі правесці супрацоўнікі клецкай міліцыі. Яны ж склалі на Сяргея Панамарова пратакол, паводле якога клецкая суддзя Алена Гасцеева пакарала актывіста штрафам у мільён пяцьдзесят тысяч рублёў. Сваю ацэнку дзеянняў міліцыі ўжо дала пракуратура, пратэст выказала Таварыства аховы помнікаў, аднак судовая сістэма пакуль не спяшаецца прызнаваць невінаватасць клецкага актывіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства