У Гомелі аштрафавалі журналістаў
https://spring96.org./be/news/27399
2009
2009-02-24T17:18:18+0200
2009-02-24T17:18:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sud7.jpg
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала штрафамі ў памеры 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў) сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Зьмітра Кармазіна й Алега Рыжкова. Яны абвешчаны вінаватымі ў “парушэньні правілаў правядзеньня вулічных акцый”.
Судзьдзя адхіліла ўсе хадайніцтвы пра тое, каб выклікаць на паседжаньне міліцыянтаў і іншых сьведкаў, каб спраўдзіць абвінаваўчыя пратаколы супраць журналістаў і дакладна высьветліць, чым яны насамрэч займаліся.
Таксама сёньня Гомельская абласная пракуратура вынесла папярэджаньне сябру БАЖ Тацьцяне Бублікавай за дзеяньні, як сказана, “на карысьць тэлекампаніі БелСАТ, якая ажыцьцяўляе вяшчаньне на Беларусь з тэрыторыі Польшчы”.