viasna on patreon

Справу “Новага Жыцця” зноў разглядае суд

2009 2009-03-05T14:10:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/logo_nj2.jpg

Вышэйшы гаспадарчы суд сёння яшчэ раз вернецца да справы пратэстанцкай царквы "Новага жыцця" – прыхаджане царквы па-ранейшаму не згаджаюцца пакідаць уласны будынак, чаго, у сваю чаргу, патрабуюць менскія ўлады.

 

Нагадаем, што 13 студзеня Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі ўжо пастанавіў, што вернікі сталічнай пратэстанцкай царквы "Новае жыццё", якая месціцца у менскім мікрараёне “Сухарава”, ўсё ж вымушаны будуць пакінуць будынак уласнага храму, а зямлю вакол яго прадаць дзяржаве па кошце, у дзесяць раз ніжэйшым за рынкавы. Між тым самі вернікі з такім рашэннем не згадзіліся і звярнуліся цяпер ужо ў калегію Вышэйшага гаспадарчага суду з касацыйнай скаргай.

 

Па словах старэйшага юрыста царквы "Новае жыццё" Сяргея Луканіна, у часе сённяшняга пасяджэння пастарская каманда царквы паспрабуе выкласці перад суддзямі свае довады, а таксама заклікаць апошніх яшчэ раз перагледзець усе акалічнасці справы аб маёмасці будынку, які ў 2002 годзе быў набыты вернікамі ў выглядзе кароўніка, а потым адрамантаваны і прыстасаваны да рэлігійных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства