Звальняюць за перакананьні
https://spring96.org./be/news/27587
2009
2009-03-06T14:40:56+0200
2009-03-06T14:40:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bhd-ziezd1.jpg
Сябрам Сьветлагорскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” пагражаюць звальненьнем за ўдзел ва Ўстаноўчым з’ездзе партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.
Нагадаем, з’езд БХД адбыўся ў суботу, а ўжо ў панядзелак Вадзіму Беламу, які працуе грузчыкам у Светлагорску, прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні. Аляксею Жасана, электрыку на дзяржаўным прадпрыемстве, таксама пагражалі звальненьнем з працы. Хаця раней ніякіх праблемаў з кіраўніцтвам на працы ў маладафронтаўцаў не было.
Вадзім Белы і Аляксей Жасана выступалі у якасьці дэлегатаў ад Сьветлагорску на Ўстаноўчым з’ездзе БХД.