viasna on patreon

На форуме Асамблеі няўрадавых арганізацый абмеркавалі будаўніцтва АЭС

2009 2009-03-09T12:06:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/asambleja1.jpg

Будаўніцтва АЭС пагражае не толькі Астравецкаму паёну, але і Менску. Справа ў тым, што ружа вятроў, якія дуюць з паўночнага захаду як раз пралягае праз беларускую сталіцу. Таму антыядзерная кампанія не павінна хваляваць толькі жыхароў Астраўца, але набыць агульнарэспубліканскі характар.

 

Будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне пагражае пагаршэннем экалагічнай сітуацыі не толькі ў рэгіёне, але і ў самой сталіцы. Пра гэта было заяўлена падчас паседжання круглага стала, які прайшоў у межах Асамблеі няўрадавых арганізацый у Менску.

 

Як адзначыў прадстаўнік ініцыятывы "Еўрапейскі шлях" Аляксей Фралоў, справа ў тым, што, паводле беларускіх вучоных,  ружа вятроў накіраваная як раз у бок Менску. Між тым, саму АЭС плануецца пабудаваць як раз у 140 км ад беларускай сталіцы. Акрамя таго, як адзначыў актывіст, паўночны захад Беларусі вельмі багаты на розныя архітэктурныя і прыродныя помнікі. Таму замест будаўніцтва атамнай станцыі там трэба зрабіць рэкрэатыўную зону і зарабляць на экатурызме і адпачынку. Удзельнікі круглага стала прынялі заяву, у якой патрабавалі ад уладаў наладзіць праз СМІ шырокае грамадскую дыскусію па пытаннях эканамічнай і экалагічнай мэтазгоднасці будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. Са свайго боку актывісты няўрадавых арганізацыяў паабяцалі зрабіць усё магчымае, каб антыядзерны супраціў набыў агульнарэспубліканскі характар.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства