viasna on patreon

Беларусь - сярод самых несвабодных дзяржаваў свету

2009 2009-03-11T13:13:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/freedom.jpg

Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскай праваабарончай даследчай арганізацыі “Freedom House”. Гэта адзначана і ў штогадовай справаздачы арганізацыі пра правы чалавека ў свеце.

Ацэнкі Беларусі паводле “Freedom House” не змяняюцца ўжо шмат гадоў. Яна атрымала 7 балаў – найгоршую ацэнку стану палітычных правоў, і крыху лепшую  ў 6 балаў – стану грамадзянскіх свабодаў. Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак згодны з ацэнкай амерыканскіх праваабаронцаў:

- Тое, што сітуацыя ў нашай краіне застаецца вельмі складанай, я згодны. Што напрыканцы мінулага года мы бачылі пацяпленне і не было такіх брутальных парушэнняў — гэта так. Але сістэма парушэнняў засталася і нейкіх сур’ёзных зменаў, якія б дазвалялі лічыць, што Беларусь вышла на шлях дэмакратычных пераменаў, няма. Пра гэта яшчэ казаць рана. Пакуль гэта толькі чаканне.

У двадццатцы найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь – адзіная еўрапейская краіна. Разам з ёй у гэты спіс трапілі: Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Туркменістан, Узбекістан, Кітай, Куба, Зімбабвэ, Лівія і Судан.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства