Сёння – Сусветны дзень супраць цэнзуры ў Інтэрнеце
Другі год запар міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» ладзіць 12 сакавіка Дзень супраць цэнзуры ў Інтэрнеце, каб прыцягнуць увагу грамадскаці да праблемы свабоднага доступу ў Сеціва ва ўсім свеце.
Усе людзі і асабліва прадстаўнікі ўлады павінныя разумець, што «абавязкова трэба абараняць свабодны доступ да Інтэрнету па ўсім свеце, каб людзі змаглі атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў краіне і свеце», — заявіла напярэдадні акцыі прадстаўніца «Рэпарцёраў» Эльза Відаль.
«Шмат у якіх дзяржавах, і асабліва ў СНД, Інтэрнет з’яўляецца адным з магчымых спосабаў доступу да інфармацыі для насельніцтва, асабліва ў краінах, дзе няма незалежнай друкаванай прэсы», — дадала Э. Відаль.
Нагадаем, што напярэдадні гэтай даты «Рэпарцёры» разам з праваабарончай арганізацыяй «Міжнародная амністыя» звярнуліся да карпарацый Google, Yahoo і Microsoft з зкаклікам не падвяргаць цэнзуры дзейнасць пошукавых сістэм напрацягу 12 сакавіка.
Упершыню Дзень свабоды слова ў Інтэрнеце «Рэпарцёры без межаў» правялі 12 сакавіка 2008 года пад патранатам ЮНЭСКА.
Летась арганізацыя заклікала ўсіх карыстальнікаў Інтэрнету ўзяць удзел у акцыі «24 гадзіны супраць цэнзуры» і правесці «кібердэманстрацыі» пратэсту ў 9 краінах, якія ўяўляюць найбольшую небяспеку для свабоды слова ў Сеціве: у Бірме, Кітаі, Паўночнай Карэі, на Кубе, у Егіпце, Эрытрэі, Тунісе, Туркменістане і Вьетнаме. (Напрацягу сутак на сайце «Рэпарцёраў» можна было запоўніць адпаведную форму, стварыць свой аватар і выбраць паведамленне для свайго віртуальнага транспаранту
Летась «Рэпарцёры» публікавалі таксама спіс «ворагаў Інтэрнету», у які ўвайшлі 15 краін (сярод якіх і Беларусь).