viasna on patreon

Беніта Ферэра-Вальднер адклала свой візіт з-за праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі

2009 2009-03-12T12:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/benita-ferrero-waldner.jpg

На сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Страсбурзе Беніта Ферэра-Вальднер растлумачыла, чаму быў адкладзены ейны візіт у Беларусь.

Еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер падчас сустрэч 11 сакавіка ў Страсбурзе са старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолем Лябедзькам і палітыкам Аляксандрам Казуліным адзначыла, што Еўропа "не можа гуляць каштоўнасцямі, якія ў Еўразвязе з'яўляюцца асноватворнымі".

"Гаворка ішла аб праблеме з правамі чалавека ў Беларусі. Ферэра-Вальднер падкрэсліла, што ейны візіт быў адкладзены ў сувязі з тым, што некаторыя пытанні, якія яна планавала абгаварыць з афіцыйным Менскам, патрабуюць сур'ёзнай прапрацоўкі", — паведаміў Лябедзька ў інтэрв'ю БелаПАН.

Па ягоных словах, Ферэра-Вальднер мае намер працягнуць кансультацыі для выпрацоўкі пазіцыі Еўропы па стаўленні да ўладаў Беларусі.

Візіт еўракамісара ў Менск, які планаваўся на 12-13 сакавіка, быў адкладзены да сярэдзіны красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства