viasna on patreon

Беларусь запрошаная ва «Ўсходняе партнёрства»

2009 2009-03-20T17:53:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/map_belarus_europe.jpg

На саміце кіраўнікоў краінаў Еўрасаюзу ў Бруселі была зацверджаная праграма «Ўсходняга партнёрства». У лік шасці краінаў, на якія распаўсюджваецца праграма, трапіла і Беларусь.

Апроч нас ва «Ўсходняе партнёрства» запрасілі Азербайджан, Арменію, Грузію, Малдову і Украіну.

Афіцыйна ў сілу праграма ўступіць 7 траўня на саміце ў Празе. Пытанне пра запрашэнне Лукашэнкі ў чэшскую сталіцу ўсё яшчэ абмяркоўваецца.

Як адзначаецца ў Бруселі, галоўнай мэтай праграмы з’яўляецца ўцягванне гэтай шасцёркі краін у эканамічную, палітычную і стратэгічную сферы ўплываў Еўрасаюзу.

Паводле некаторых еўрачыноўнікаў, удзел Беларусі, Украіны і Малдовы ў праграме «Ўсходняга партнёрства» адкрывае перад краінамі выдатныя перспектывы сяброўства ў Еўрасаюзе. Кажучы іншымі словамі, удзел у праграме прадугледжвае тую ж ступень дачыненняў з ЕС, якімі цешацца Нарвегія, Ліхтэнштэйн і Ісландыя. Яны маюць тыя ж правы, як і краіны‑сябры Еўрасаюзу, апроч супрацоўніцтва ў аграрнай сферы і права голасу.

З часам краінам Усходняга партнёрства будзе прапанаваны таксама бязвізавы рэжым — на індывідуальнай аснове.

Праграма «Ўсходняга партнёрства» была распрацаваная летась Польшчай і Швецыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства