Візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапарламенту адменены
https://spring96.org./be/news/27848
2009
2009-04-01T14:33:05+0300
2009-04-01T14:33:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/eurapar-t.jpg
Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6—8 красавіка.
Як паведаміў БелаПАН нідэрландскі еўрадэпутат, намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма, bбеларускія ўлады не пагадзіліся з прапанаваным фарматам візіту.
Еўрапарламентарыі планавалі правесці шэраг сустрэч з чыноўнікамі, апазіцыяй і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама неафіцыйную сустрэчу з дэпутатамі беларускага парламента. Я.Віерсма зазначыў, што афіцыйная сустрэча з беларускімі калегамі была б "занадта паспешнай", бо парламенцкія выбары ў Беларусі ў верасні 2008 года Еўрапарламент прызнаў недэмакратычнымі.
Разам з тым Я.Віерсма выказаўся за працяг еўрапейска-беларускага дыялогу. Паводле яго слоў, Еўрапарламент "не настолькі важны, каб з-за адмены візіту перарываць дыялог".