На літоўскай мяжы затрымлівалі Лябедзьку, Вячорку і Казуліна
https://spring96.org./be/news/27878
2009
2009-04-03T11:10:05+0300
2009-04-03T11:10:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/stopp.jpg
Раніцай 3 красавіка на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі аўтамабіль, у якім ехалі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.
«У Казуліна правялі асабісты дагляд. Мяне і Вячорку не чапалі. Нас трымаюць ужо гадзіну, не тлумачачы прычын», ‑ сказаў у інтэрв’ю БелаПАН Анатоль Лябедзька, які і паведаміў пра затрыманне. Праз некаторы час усіх прапусцілі цераз мяжу.