viasna on patreon

За нацыянальны сцяг у Кобрыне затрымалі моладзевага актывіста

2009 2009-04-06T12:48:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кобрыне міліцыянты затрымалі мясцовага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Верам'юка за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.

 

У суботу а 18 гадзіне вечара актывіст Андрусь Верам'юк разам з паплечнікамі ўзнялі нацыянальны сцяг на 12-мэтровай вышыні на адным з будынкаў у цэнтры гораду, піша старонка mfront.net.

 

Калі юнакі ўжо збіраліся сыходзіць, да іх падышлі супрацоўнікі АМАПу, якія сказалі, што жыхары суседніх дамоў паскардзіліся ім, што маладыя людзі з падобнымі да іх прыкметамі вывешвалі бел-чырвона-белы сцяг.

 

У выніку супрацоўнікі міліцыі затрымалі Андруся Верам'юка, яго пратрымалі ў міліцыі паўтары гадзіны і вызвалілі без складання пратаколу.

 

Бел-чырвона-белы сцяг знялі праз некалькі гадзін пажарнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства