15 красавіка адбудзецца суд па скарзе Змітра Хведарука
https://spring96.org./be/news/27888
2009
2009-04-06T13:17:04+0300
2009-04-06T13:17:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/hvedaruk.jpg
Прызначана дата суду па скарзе маладафронтаўца-"палітвайскоўца" Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні прызыўной і медычных камісій.
Як паведаміла прэс-службе МФ кіраўніца юрыдычнага адзьдзелу Маладога Фронту Наста Лойка, грамадзянскі працэс пачнецца 15 красавіка а 10 гадзіне раніцы ў судзе Першамайскага раёна. Судзьдзем на гэты працэс прызначаны судзьдзя Пятух.
Нагадаем, Зьміцер Хведарук падаваў скаргу на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў ваенкамата, якія гвалтоўна ўтрымлівалі яго ў ваенкамаце, а пасьля адвезьлі ў вайсковую частку, і дзеяньні лекараў, што не правялі належны медычна агляд юнака.
Празь 2 тыдні пасьля прызыву Зьмітру Хведаруку зрабілі апэрацыю на вену і да 19 красавіка юнаку забаронена любая фізычнага нагрузка.