viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: «Навумаў слепа выконваў тое, што яму загадвалі»

2009 2009-04-06T19:17:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/a_bialiatski8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Кіраўнік ствараемай праваабарончай арганізацыі «Наша Вясна» Алесь Бяляцкі лічыць, што прыход новага міністра ўнутраных справаў не прывядзе да паляпшэння прававой сітуацыі ў краіне.

 

«Не трэба забываць, што Уладзімір Навумаў з'яўляецца адным з тых, каго падазраюць у датычнасці да знікненняў лідэраў апазіцыі ў Беларусі. І гэта яго, як, напрыклад, Піначэта, не вызваляе ад адказнасці», -- заявіў праваабаронца ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

 

Па словах Бяляцкага, беларускім праваабаронцам Уладзімір Навумаў, які ўзначальваў Міністэрства ўнутраных справаў з 2000 года, запомніўся тым, што асабіста ўзначальваў не адзін разгон мірных акцыяў апазіцыі. «Яго дзеяннямі неаднаразова была парушаная Канстытуцыя, і з ўсім гэтым у свой час трэба будзе разбірацца», -- сказаў праваабаронца.

 

Алесь Бяляцкі лічыць, што прыход новага міністра не азначае, што адбудзецца паляпшэнне адносінаў паміж міліцыяй і палітычнымі апанентамі ўлады. «Пакуль Навумаў быў міністрам, было бачна, што ў прыняцці рашэнняў ён не самастойны, ён слепа выконваў, што яму загадвалі. А хто яму загадваў, усім зразумела», - кажа Бяляцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства