Пракуратура адмовіла ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце зьбіцьця ўдзельнікаў Акцыі Любові.
https://spring96.org./be/news/27915
2009
2009-04-09T09:30:44+0300
2009-04-09T09:30:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/24.jpg
Пракуратура Савецкага раёна г. Менска дала адмоўны адказ на супольную заяву маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча, Паўла Кур'яновіча, Вадзіма Ханяўкі і Міколы Дземідзенкі аб узбуджэньня крымінальнай справы за жорсткае зьбіцьцё міліцыянтамі ўдзельнікаў шэсьця на Дзень Любові.
У адказе пракуратуры зазначаецца, што ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмоўлена па падствае п.1.ч.1 арт. 29 УКК - "за адсутнасьцю грамадзскага небясьпечнага дзеяньня".
"Адмоўны адказ пракуратуры быў прадказальны - пракуратура, што называецца, пакрывае злачынныя дзеяньні міліцыянтаў. Але нягледзячы на гэта, мы будзем абскарджваць адмову раённай пракуратуры ў пракуратуры Менска", - гаворыць адзін зь менскіх лідэраў МФ Павал Кур'яновіч.