viasna on patreon

Мікола Уласевіч: Астравецкая АЭС – гэта ваенна-палітычнае рашэнне

2009 2009-04-14T11:40:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikola_ulasevic.jpg

Будаўніцтва Астравецкай АЭС – гэта не грамадскае, а ваенна-палітычнае рашэнне. Такое меркаванне выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску адзін з каардынатараў кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства” Мікола Уласевіч.

 

Грамадская ініцыятыва “Астравецкая атамная – гэта злачынства” з’явілася каля паўгады таму, калі стала вядома, што менавіта ў гэтым экалагічна чыстым рэгіёне ўлады плануюць пабудаваць беларускую АЭС. Аднак патрабаванні грамадства правесці шырокую дыскусію па гэтым пытанні мясцовыя ўлады ігнаруюць. Больш за тое, на каардынатараў кампаніі пачалося сапраўднае паляванне, распавядае Мікола Уласевіч:

 

- Нам прыходзіцца працаваць ва умовах правакацый. Былі нядаўна вобыскі. Толькі я ў суботу атрымаў паведамленне, што ў дачыненні да мяне як да рэдактара газеты "Астравецкі веснік" справа спыненая.

 

Гаворка ідзе пра газету "Астравецкі веснік",  наклад якой быў канфіскаваны некалькі тыдняў таму. Цяпер, згодна з рашэннем Міністэрства інфармацыі, ўвесь наклад, прысвечаны праблеме будаўніцтва Астравецкай АЭС, павінен быць знішчаны.

 

Мікола Уласевіч лічыць, што рашэнне пабудаваць АЭС каля мяжы з Еўрапейскім звязам мае “ваенна- палітычны характар”. Актывіст заклікае ўсіх неабыякавых да лёсу краіны людзей далучыцца да антыядзернай ініцыятывы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства