viasna on patreon

Улады адмаўляюцца ад дыялога з непрызнаным саюзам палякаў

2009 2009-04-14T12:35:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zpb.jpg

Беларускія ўлады не маюць жадання весці дыялог з саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка адмовіўся разглядаць зварот дэлегатаў 7 з’езда, у якім сябры непрызнаванай арганізацыі  заклікалі яго паспрыяць нармалізацыі адносін.

 

Тэкст зварота Адміністрацыя прэзыдэнта краіны вярнула з каментаром, у якім гаворыцца, што саюзам палякаў кіруе Юзэф Лучнік, а ўсе астатнія прысвойваюць сабе права гаварыць ад імя арганізацыі.

 

На думку прэсавага сакратара  непрызнаванага ўладамі саюза палякаў Ігара Банцэра, такі адказ сведчыць пра тое, што ўлады не жадаюць надаваць арганізацыі легальны статус і па-ранейшаму будуць пераследаваць яе сябраў.

 

Між тым, паступова ўзмацняецца ціск на сябраў непрызнаванага ўладамі саюза палякаў: на праслухоўванні ў камітэце дзяржаўнага кантролю ўчора была старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс, а таксама актывіст Анджэй Лісоўскі.

 

Сёння дзяржаўную установу наведае Юзэф Пажэцкі – сябра галоўнай рады непрызнаванага ўладамі саюза палякаў на Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства