Беларуская партыя жанчын "Надзея" спадзяецца на легалізацыю
Абскардзіць рашэнне Вярхоўнага суда аб ліквідацыі збіраецца бліжэйшым часам Беларуская партыя жанчын "Надзея". Паводле яе старшыні Алены Яськовай, "тэрмін абскарджвання гэтага рашэння ў наглядным парадку яшчэ не скончыўся, ліквідацыі партыі не завершаная".
Высветлілася, што партыя, якая была пазбаўленая рэгістрацыі ўвосень 2007-га, дагэтуль мае пячатку. У выпадку, калі Вярхоўны суд не задаволіць скаргу, кіраўніцтва "Надзеі", магчыма, правядзе ўстаноўчы сход, каб зноў падаць дакументы на рэгістрацыю, паведамляе "Салідарнасць".
Нагадаем, што спробы легалізавацца робяць таксама Партыя свабоды і прагрэса Ўладзіміра Навасяда (устаноўчы з'езд пройдзе ў красавіку) і Беларуская партыя працоўных Аляксандра Бухвостава (устаноўчы з'езд, магчыма, адбудзецца ў траўні).