viasna on patreon

Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях законапраект аб амністыі

2009 2009-04-15T13:13:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palata_pradstaunikou_ns.jpg

15 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Як заявіў выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў, "у Беларусі заўсёды рэальна ўжываюцца прынцыпы гуманізму ў дачыненні да асуджаных і адзін з такіх прынцыпаў — прыняцце законапраекта аб амністыі".

У выніку амністыі будзе вызвалена каля 4,5 тысяч чалавек. Мяркуемая эканомія сродкаў рэспубліканскага бюджэту складзе 2 млрд. рублёў.

Паводле законапраекта, ад крымінальнай адказнасці будуць вызвалены льготныя катэгорыі асобаў, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць значнай грамадскай небяспекі (да двух гадоў пазбаўлення волі), і менш цяжкія злачынствы (да шасці гадоў пазбаўлення волі). Гэта непаўналетнія; цяжарныя або жанчыны і адзінокія мужчыны, што маюць непаўналетніх дзяцей; пенсіянеры; інваліды; хворыя на актыўную форму туберкулёзу; ВІЧ-інфікаваныя; ветэраны баявых дзеянняў; удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС; асобы, якія атрымалі раненні пры выкананні абавязкаў у перыяд праходжання службы.

Іншыя катэгорыі асобаў будуць вызваляцца ад пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную воінскую часць, пазбаўлення волі пры асуджэнні за злачынствы, што не ўяўляюць значнай грамадскай небяспекі, а таксама пры асуджэнні да арышту — незалежна ад тэрміну адбывання пакарання; за менш цяжкія злачынствы — пры адбыванні не менш чым адной чвэрці тэрміну пакарання; за асаблівыя цяжкія эканамічныя злачынствы: крадзеж, махлярства, прысваенне або растрату, крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютэрнай тэхнікі ў буйным і асабліва буйным памеры (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы) — пры адбыванні не менш чым адной траціны тэрміну пакарання; за любое злачынства — калі да завяршэння тэрміну адбывання пакарання засталося менш як год.

Пры гэтым асуджаныя, якія не падлягаюць вызваленню ад далейшага адбывання пакарання, будуць вызваляцца ад названых пакаранняў часткова тэрмінам на год.

Амністыя не будзе распаўсюджвацца на асобаў, да якіх раней прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства; якія не пакрылі нанесеную злачынствамі шкоду (за выключэннем вышэйзгаданых ільготных катэгорый асобаў); якія злосна парушаюць устаноўлены парадак падчас адбывання пакарання; прызнаных асобаў небяспечнымі рэцыдывістамі; асуджаных да пажыццёвага зняволення; якім смяротная кара або пажыццёвае зняволенне заменены іншым пакараннем; абвешчаных у вышук; якія ўчынілі наўмыснае забойства або згвалтаванне з кваліфікуючымі прыкметамі, бандытызм, тэрарызм, злачынствы супраць дзяржавы; якія стварылі злачынную арганізацыю або ўдзельнічалі ў ёй, а таксама якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.

А.Куляшоў падкрэсліў, што рэалізацыя закона аб амністыі "не прывядзе да пагаршэння крымінагеннай сітуацыі", паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства