viasna on patreon

Вярхоўны Суд у аўторак разгледзіць скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны”

2009 2009-04-16T17:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 красавіка Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі аб’яднання. Судовае паседжанне пачнецца аб 11-ай гадзіне. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ў афіцыйным лісце.

 

Заснавальнікі “Нашай Вясны” 19 сакавіка падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Нагадаем, што 26 лютага 2009 года Мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” -- спадкаемцы ліквідаванага ўладамі Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. 

 

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што адмова ў рэгістрацыі носіць неабгрунтаваны і незаконны характар, з’яўляецца адкрытай праявай сістэматычнай дыскрымінацыі заснавальнікаў і сяброў арганізацыі па палітычных матывах, непавагай да правоў грамадзянаў краіны, а таксама парушае міжнародныя пагадненні ў галіне правоў чалавека, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства