Улады абвясцілі ў вышук удзельніцу "працэсу 14-ці"
https://spring96.org./be/news/28034
2009
2009-04-20T12:52:33+0300
2009-04-20T12:52:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/tishkevich_t.jpg
Актывістка кампаніі Таццяна Цішкевіч абвешчаная ў вышук. Аб гэтым стала вядома ад лідэра моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Міхася Пашкевіча.
"Аб тым, што Таня абвешчаная ў вышук, даведаўся ад свайго следчага Кісяля, які з'яўляецца следчым крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна Менска, дзе прапісаныя я і Цішкевіч", - сказаў Пашкевіч.
Таццяна Цішкевіч з'яўляецца адной з фігурантак "працэсу 14-ці". Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў Польшчы, дзе атрымлівае адукацыю.