viasna on patreon

Зніклага Віктара Ганчара выклікаюць "сведкам па справе"

2009 2009-04-21T18:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hanczar_zinaida.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота Bymedia.net

фота Bymedia.net

Віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Віктара Ганчара, зніклага разам з прадпрымальнікам Анатолем Красоўскім у верасні 1999 году, выклікаюць сведкам па крымінальнай справе ў Савецкі РУУС Менску.

 

Як паведаміла "Белорусскому партизану" супруга палітыка Зінаіда Ганчар, адпаведную позву яна знайшла ў сваёй паштовай скрыні 19 красавіка.

 

- Чытаю: позва выпісаная на імя Ганчара Віктара Іосіфавіча, якому належыць з'явіцца 20 красавіка з 9 да 18 гадзін у Савецкі РУУС Менску ў якасці сведкі. Выклікае следчы Спірыдовіч Глеб Генадзьевіч. Думаю, гэта па справе аб выбуху 4 ліпеня 2008 году. Але ж гэтапроста здзек! - абураецца жанчына. - Гэтае ўвогуле няведанне таго, што адбываецца ў краіне. Дзе гэтыя людзі жывуць, каго набіраюць на службу ў міліцыю?

 

Варта адзначыць, што гэта далёка не першае паштовае адпраўленне, адрасаванае знікламу палітыку. Напрыклад, у красавіку 2004 году на адрас, дзе жыў Віктар Ганчар, прыйшла позва ў суд па справе аб камунальных плацяжах. І ў адпаведнасці з гэтай позвай, В.Ганчар і яго блізкія павінны былі з'явіцца менавіта ў той суд, які ў снежні 2002 году прызнаў палітыка бяз звестак адсутным.

 

Па словах З. Ганчар, на імя яе мужа дагэтуль падчас выбарчых кампаній, рэферэндуму прыходзяць запрашэнні на галасаванне.

 

Паводле Зінаіды Ганчар, яна расцэньвае падобныя выпадкі як адкрытыя здзекі і збіраецца падаваць скаргу ў суд.

 

Нагадаем, 16 верасня 1999 году былога віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага выкралі невядомыя асобы. Па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа. Але яе расследаванне неаднаразова прыпынялася, нягледзячы на заявы былых службовых асобаў аб датычнасці да справы знікнення апазіцыйных палітыкаў некаторых асобаў з атачэння прэзідэнта.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства