Маладафронтаўцу пагражаюць выключэннем з універсітэта за графіці
Актывісту Маладога Фронту Пятру Рузаву пагражаюць выключэннем з Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта за шэраг графіці.
На выходных невядомыя абмалявалі баранавіцкае дэпо антыкарупцыйнымі лёзунгамі.
Па гэтым факце міліцыя распачала праверку і падазрае ў гэтым баранавіцкіх маладафронтаўцаў. Прынамсі гэта паведаміў супрацоўнік міліцыі маладафронтаўцу Пятру Рузаву, калі прыйшоў да яго ва ўнівэрсытэт.
"Міліцыянт быў упэўнены, што графіці нанёс ці я, ці нехта з маіх сяброў-маладафронтаўцаў", - кажа Пётр Рузаў.
Па словах юнака, пасьля апошняга візыту супрацоўніка міліцыі дэкан фінансава-прававога факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, дзе навучаецца хлапец, прыгразіў маладафронтаўцу-першакурсьніку адлічэньнем за актыўную грамадзкую дзейнасьць.