viasna on patreon

Пасля закрыцця вядомай галерэі «Падземка» у Менску закрываецца яшчэ адна незалежная галерэя – NOVA.

2009 2009-04-23T17:07:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kzapaduotminska-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля 12-гадовага тэрміна існавання вядомая сталічная галерэя візуальных мастацтваў NOVA, якая арандавала памяшканне ў бібліятэцы Янкі Купалы, закрываецца. Цікава, што закрыццё NOVA супала з закрыццём яшчэ адной папулярнай беларускай галерэі «Падземка», дзе выстаўлялі свае працы вольныя беларускія мастакі.

Кіраўнікі NOVA не звязваюць сваё закрыццё з палітыкай. Як вядзецца ў заяве, апублікаванай на сайце галерэі, NOVA спыняе сваю дзейнасць па прычыне фінансавых цяжкасцяў.

«Галерэя NOVA адносілася да разраду публічных галерэй, якой кіруюць самі фатографы (так званыя «artist-run gallery»), і таму яе дзейнасць не насіла камерцыйнага характару, што аўтаматычна значыла, што ўсе выдаткі па арганізацыі выставаў у галерэі (як-тое: мантаж і дэмантаж, падрыхтоўка прэс-рэлізаў, сканаванне прац для вэб-галерэй, прэзентацыйныя выдаткі і інш.) аўтары павінныя былі браць на сябе, -- вядзецца ў заяве. -- Хоць рэальная практыка галерэі часта не супадала з дэкларуемымі прынцыпамі працы галерэі. Шматлікім аўтарам прыходзілася дапамагаць падчас рэалізацый іх выстаўных праектаў - ад фарыравання экспазіцыйнага шэрагу да мантажу прац. Відавочна, што падобны энтузіяцыйны характар працы галерэі не мог гарантаваць ёй бясконца доўгае жыццё ў наш няпросты час...»

Аднак існуе і іншая версія, якую агучваюць беларускія блогеры. Як раз напярэдадні закрыцця ў галерэі прайшла скандальная выстава «Бліжэй толькі неба» Аляксея Андрэева. На ёй былі выстаўленыя фотапрацы, якія адлюстроўваюць жыццё Тыбета. Пасля гэтай выставы амбасада Кітая заявіла, што можа разарваць эканамічныя адносіны з Беларуссю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства