viasna on patreon

Максім Ферхаген: «Мы не павінны рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра»

2009 2009-04-29T14:56:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/picture2.jpg
КДБ

КДБ

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў разлічвае, што беларускі дыктатар усёткі не прыедзе на саміт ЕЗ у Празе 7 траўня. І тым самым, на думку Максіма Ферхагена, праца саміту праграмы «Усходняе партнёрства» не будзе паралізаваная, перадае «Радыё Свабода».

 

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў спадзяецца, што той сігнал, які паслалі ў Менск еўрапейскія дыпламаты, усёткі дайшоў да беларускага кіраўніка. Паводле яго словаў, тое запрашэнне, якое атрымалі ў Менску, адрасавана Беларусі, а не Лукашэнку.

 

«Нідэрланды не вітаюць прыезд Лукашэнкі ў Прагу», -- адзначыў Ферхаген.

«Мы не павінны даваць нейкія палітычныя платформы і рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра ў накірунку правоў чалавека і дэмакратыі», -- падкрэсліў галандскі міністр.

Нагадаем, што днямі Вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўер Салана заявіў, што разлічвае, што прэзідэнты Беларусі і Малдовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Варонін не прымуць удзел ва ўстаноўчым саміце палітыкі «Усходняе партнёрства» 7 траўня ў Празе. Такое меркаванне ён выказаў журналістам 27 красавіка ў Люксембурзе пасля заканчэння сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на «Франс Прэс».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства