Запрашэнне на прэзентацыю аналітычнага агляду ў галіне правоў чалавека
Выйшаў з друку аналітычны агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”, падрыхтаваны праваабаронцамі.
У зборніку прадстаўлены аналіз стану ў галіне правоў чалавека за мінулы год, прыведзены найбольш відавочныя і характэрныя факты парушэнняў правоў і свабод грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў. Сярод аўтараў зборніку віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Тацяна Рэвяка, Юры Чавусаў.
Прэзентацыя аналітычнага агляду адбудзецца 4 траўня а 15 гадзіне ў памяшканні Сядзібы Партыі БНФ па адрасу: Мінск, вул. Машэрава, д.8
Таксама будзе абмеркавана сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі на сучасным этапе. Сярод выступоўцаў праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, палітвязні.
Запрашаем ахвотных прыняць ўдзел у мерапрыемстве.