viasna on patreon

Берасьце: апазыцыю прагналі ад “мэрыі”

2009 2009-05-04T08:37:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

1 траўня ў Берасьці міліцыянты не дазволілі актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў Беларускай знаходзіцца ў групе выпадковых разявакаў на плошчы Леніна.


Мінакі спыняліся, каб паназіраць, як ля будынку аблвыканкама чыноўнікі віталі адкрыцьцё дошкі гонару са сьпісам лепшых прадпрыемстваў рэгіёну.

“Міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным суправаджаюць нас літаральна на кожным кроку”, — паведаміла старшыня Берасьцейскай гарадзкой структуры сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс. — “А напярэдадні мы атрымалі адмову на дэманстрацыю паводле артыкула 9 закону “Аб масавых мерапрыемствах”. Берасьцейскі гарвыканкам матываваў адмову тым, што заяўлены намі маршрут праходзіць бліжэй за 50 мэтраў ад будынку “мэрыі”.

Берасьцейскія сацыял-дэмакраты і камуністы накіраваліся ў гарадзкі парк культуры і адпачынку “1 Мая”. На ўваходзе міліцыянты запатрабавалі зьняць партыйныя сьцягі з дрэўкаў. “Дрэўкі могуць быць выкарыстаны як сродкі для тэрарызму”, — патлумачылі афіцэры Ленінскага РАУС Берасьця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства