Акцыя салідарнасьці: дзень другі
А 18-й гадзіне 2 траўня каля 40 актывістаў капмпаніі «Эўрапейская Беларусь», незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт», «Моладзі БНФ», руху «Маладая Беларусь», сталі ў ланцуг салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Яны трымалі партрэты Мікалая Аўтуховіча й патрабавалі вызваленьня яго й іншых палітвязньняў.
Спэцназаўцы адразу выціснулі маладых людзей з Кастрычніцкай плошчы ў бок вуліцы Багдановіча, а адтуль, абкружыўшы, давялі іх уздоўж Сьвіслачы да вуліцы Арлоўскай. а дарозе спэцназаўцы жорстка зьбілі некалькі чалавек.
Маладзёнаў фільмавалі апэаратары Міністэрства ўнутраных спраў і спэцслужбаў.
Акцыі на знак салідарнасьці з палітвязьнямі мяркуецца праводзіць штодня цягам васьмі дзён.
Учора, 1 траўня, адбылася акцыя салідарнасьці з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску.